| |
| Нешта згубілася ў прасторы думак, пазітыву і словаў. І замест таго каб вучыць тое што маю, чытаю артыкулы, ствараю толькі мне зразумелыя каталогі, выпісваю мясьціны дзе былі цікавыя мне раскопкі. Выдумляю тэмат сваёй працы. Захапляюся тымі часінамі і думаю над "этнасамі" , "культурамі" і тым, што можа дадаць археалёгія. Мая укаханая, родная, палова майго жыцьця, навука тэарэтыкаў, казачнікаў і рэўматыкаў. Кнігі, мовы, думкі. | |
|
| свой маленькі ды ціхі сусьвет у чырвона-памаранчовых колерах. свае думкі пакладзеныя на паперу. сваю бясконцасьць якая скончыцца як толькі яе хопіць... мае дзіўныя сны, ды невялічкія мары. як іншае жыцьцё. як пачуцьці кагосьці з па-за гэтага часу. літары, вершы, малюнкі - якіх не датыкае рэчаіснасьць. паветра, якое разбівае на кавалкі...людзі. | |
|
| раніца...яшчэ нават сьвятла няма. а я сумую...мне не хапае паветра,таго, якім не адна дыхаю мне не хапае цеплыні шмат чаго "не"...шмат чаго... хачу быць у тваёй мары.але.але.не. нават калі змагацца.ніяк. зстаецца толькі адчуваць асалоду кожнае хвіліны,іх так няшмат засталося. быў бы сьнег,было б лягчэй:) | |
|
| трэш... да ну гэта ўсё на йух... не спантанна... | |
|
| мне казалі што недзе Там,сёньня падаў сьнег...і што недзе Тут ён так сама падаў... і я ,апошні балбес,прапусьціла ўсё гэта шчасьце...што тут,што там... сумна так...не пабачыць першы сьнег. добра што зіма ўжо блізка...вельмі добра) | |
|
| ранішні,перасолены амлет адбівае жаданьне куды-небудзь ісьці і што-небудзь рабіць) ня смачны "супчык" у кубку,наогул забівае усе думкі наконт прыборкі ў пакоі... а раніца так добра пачыналася) | |
|
| я дыхаю! адчуваю звар'яцелы водар! стаю каля зачыненай брамы , ды гляджу...размаўляю...а потым,асалода,хвілінная,жыцьця. усё неяк так,дзіўна) усё неяк так, па Паланніку) але...але...горад адпавядае,надвор'е пасуе, і цеплыня тваіх вачэй | |
|
| Мая ранішняя кава перамешваецца з тваім водарам...кропелька паху мокрага лісьця і зусім трошкі карыцы... з майго вакна, толькі будоўлю відаць...а раней! які раней быў "інтэрфэйс")) поле,лес) прыгажосьць... і як жаш ня хочацца з'яжджаць | |
|
| псую чыёсьці жыцьцё...забіваю людзей маральна... усё слухаю словы музыкі за кожным разам, думаю, як сказаць ці што напісаць...і ці патрэбнае яно каму... я маю новае імя...я новая,ці проста добра забытая старая... мяне кахаюць, а я гаўно. | |
|
| Восеньскі смутак і каханьне, быццам бы назаўсёды, такое моцнае і вар'яцкае... не! усё ня так...восеньскі смутак, плэер на вушы,музыка і штодзень ,нейкія дзіўныя людзі дораць каштанчыкі, ці проста кажуць не сумаваць... ай,нават ня так... восень і любы горад. на які я гляджу з замілаваньнем. жоўтыя і чырвоныя лісьця . людзі з кожным днём ўсё шарэй і шарэй. тэатры,падзеі,машыны, дарогі, словы...восеньскі смутак і думкі. | |
|
| |